Категории раздела

Мои статьи [11]

Поиск





Среда, 25.04.2018, 13:35
| RSS
Толочинский историко-краеведческий музей
Главная
Каталог статей


Главная » Статьи » Мои статьи

Вайна не спынялася ні на гадзіну...

Ішоў васемнаццаты дзень вайны... Праціўнік рваўся да Масквы. Спроба затрымаць яго на Барысаўскім і Лепельскім напрамках свежымі сіламі 13-й і 20-й армій поспеху не прынесла. Жорсткія абарончыя баі 13-й і контрнаступленне 20-й армій у цэнтры і на правым крыле Заходняга фронту нанеслі ворагу адчувальныя страты: рух войск 2-й і 3-п танкавых груп 4-й палявой нямецкай арміі часова быў затрыманы. Аднак пад іх натіскам нашы войскі з цяжкімі стратамі адыходзілі за водныя рубяжы Дзвіны і Дняпра.

9 ліпеня тэрыторыя Талачынскага раёна была захоплена ворагам. Буйныя дарожна-транспартныя артэрыі, што праходзілі праз тэрыторыю раёна, вызначылі яго ваенна-гаспадарчае значэнне. Райцэнтр, чыгуначныя станцыі Талачын, Слаўнае, Коханава, раз'езд Трацылава і іншыя паселеныя пункты, што прылягалі да аўтамагістралі і чыгуначнай лініі Масква — Мінск, акупанты ператварылі ў ваенныя гарнізоны з сістэмай акупацыйнай ваеннай адміністрацыі. Акупанты стварылі раённую і валасныя ўправы з паліцэйскімі ўчасткамі, прыцягнуўшы да службы розных антысавецкіх і дэградзіраваных элементаў. Хлусня і грубая сіла вызначылі сутнасць акупацыйнага рэжыму.

У Талачынскім і суседніх з ім раёнах узнікла шмат разрозненых груп чырвонаармейцаў, якія адсталі ў час адступлення ад сваіх часцей, байцоў і камандзіраў, што былі паранены ў баях ці ўцяклі з палону. Летам і восенню 1941 г. гэтыя дробныя групы былі мабільнымі: яны нечакана нападалі на аб'екты праціўніка і непрыкметна знікалі. Жылі байцы ў шалашах, пры сустрэчы з карнікамі здымаліся са сваіх стаянак і пераходзілі ў суседнія лясы ці нават іншыя раёны. Без матэрыяльнай базы, не маючы вопыту партызанскай барацьбы і жыцця, ва ўмовах нады-ходзячай зімы групы падаваліся на ўсход, спрабуючы прабіцца праз лінію фронту, да сваіх. Пасля доўгіх, найчасцей беспаспяховых і рызыкоўных блуканняў уцалелыя байцы вярталіся ў знаёмыя мясціны ранейшага базіравання. 3 надыходам ранняй марознай зімы яны сталі шукаць прытулку ў сялян. Хворыя, параненыя, знясіленыя, у зношаным адзенні выходзілі яны з лесу, асядалі ў вёс­ках на час зімовых халадоў. Воінаў укрывалі ўсе. Пазней у сваіх успамінах яны з вялікай удзячпасцю і цеплынёй расказвалі пра жыхароў вёсак Варанцэвічы,Любанічы, Гаpэлікі, Мар'янполле, Башарова, Алёнавічы, Няклюдава, Воўкавічы, Высокі і Нізкі Гара-дзец, Забалацце, Анэліна, Лаўрэнавічы. Патрыёты гэтых і шмат іншых вёсак, рызыкуючы сваім жыццём і жыццём блізкіх, укрывалі воінаў у сваіх дамах, кармілі іх, лячылі, нягледзячы на распараджэнні і аб'явы, загады акупантаў, якія забаранялі рабіць гэта пад пагрозай расстрэлу.

3 надыходам веснавой адлігі і з'яўленнем «чорнай сцежкі» (так вобразна партызаны пазывалі першыя праталіны) байцы і камандзіры вярталіся да партызанскіх дзеянняў. 8 лютага 1942 г. з вёскі Лаўрэнавічы выйшла ў лес невялікая група байцоў, якую ўзначаліў радавы М. А. Агапоненка. Зімой у Алёнавічах арганізавалася група лейтэнанта С. Ц. Баранава, якая 10 сакавіка 1942 г. выйшла ў лес і размясцілася непадалёку ад в. Межыёва. Нападаючы на варожых салдат і паліцэйскіх,яна ўзбройвалася трафейнымі вінтоўкамі, разагнала Алёнавіцкую валасную ўправу і паліцэйскі ўчастак, разбіла малочны пункт. У хуткім часе партызаны сталі нападаць на іншыя валасныя ўправы і паліцэйскія ўчасткі, ліквідоўваць падатковыя спісы сялян, абстрэльваць нямецкія гарнізоны. У чэрвені партызаны спалілі будынак лесапільпага завода разам з абсталяваннем. Акупанты вымушаны былі вывезці рабочую каманду і адмовіцца ад яго аднаўлення.

У лютым у Воўкавіцкім лесе пачалі дзейнічаць групы М. У. Дудкевіча. М. К. Сушкова і Г. М. Каўрыгі. 25 сакавіка з вёскі Алёнавічы выйшла другая група ваеннаслужачых, яе ўзначаліў I. М. Стрэльнікаў, удзельнік баёў на Халхін-Голе ў 1939 г. Восенню 1941 г. ён уцёк з палону, на зіму знайшоў прытулак у Алёнавічах. Разам са сваімі таварышамі ён зноў хадзіў на аперацыі, быў двойчы пара-нены. У Няклюдаўскім сельсавеце пачала складвацца група ваеннаслужачых пад кіраўніцтвам У. П. Карцава і М. П. Вашкіна. Група разагнала Няклюдаўскую,Мяшкоўскую і Саколінскую валасныя ўправы і паліцэйскўчасткі, забіла некалькіх бургамістраў і паліцэйскіх.

На паўночным усходзе раёна палітрук 24-й стралковай дывізіі А. Д. Клячын разам з капітанам А. П. Куіным стварыў групу, якая ўдзельнічала ў разгроме некалькіх упраў, у тым ліку ў вёсцы Высокі Гарадзец, дзе разграміла валасную ўправу і невялікі гарнізон нямецкіх салдат і паліцэйскіх.

14 мая 1942 г. з каманды палонных ,што працавала на лесазаводзе ў Азерцах, уцяклі старшы лейтэнант М. П. Гудкоў, палітрук М. А. Грудзінін ,сяржант М. К. Кабанаў, Ф. А. Балыкоў і А. А. Сакалоў, якія асталяваліся ў Букаўскім лесе. Услед за імі сюды прыбыла група моладзі (10 чалавек) з вёскі Азерцы, прыходзілі адзіночкамі і групамі патрыёты вёсак Абольцы, Сялец, Заднева, За-мошша ,а таксама жыхары Сенненскага і Халопеніцкага раёнаў.

На поўдні раёна ў вёсцы Гарэлікі была створана група ваеннаслужачых, у якую ўвайшлі А. Ф. Сімдзянкін, М. Н. Каянаў, В. П. Казлоў, П. Я. Булаеў ,Г. Калінін. 11 сакавіка яна аформілася ў баявую групу на чале з малодшым лейтэнантам А. Ф. Сімдзянкіным. Адначасова арганізаваліся яшчэ дзве групы з ваеннаслужачых, што жылі ў вёсках Любанічы, Лагаўшчына, Варанцэвічы, Поўсціхава, Мар'янполле, Полюдавічы, Бабравінне. У хуткім часе гэтыя групы далучыліся да групы А. Ф. Сімдзянкіна. Аб'яднаная група адразу пачала актыўна дзейнічаць: разагнала Воўкавіцкую і сумесна з групай Р. М. Севасцьянава (арганізавалася каля в. Башарова) Ліснянскую валасныя ўправы.

Дзейнасць малых баявых адзінак ранняй вясной 1942 г., у перыяд станаўлення партызанскага руху, найлепшым чынам адпавядала ўмовам, у якіх яны нараджаліся і дзейнічалі. Не вельмі абцяжарваючы насельніцтва,партызаны маглі забяспечыць сябе харчаваннем: на прасёлачных дарогах яны нападалі на транспарт праціўніка з хлебам і іншымі сельгаспрадуктамі, грамілі малочныя пункты. Насельніцтва забяспечвала партызан звесткамі аб праціўніку, папярэджвала пра аблавы.

Весткі аб разгроме гітлераўскіх войск пад Масквой, актывізацыя барацьбы партызан у тыле ворага выклікалі прыліў патрыятычных пачуццяў у насельніцтва. Пачаўся масавы прыток мясцовых жыхароў у рады партызан. Хуткі рост груп, актывізацыя іх баявых дзеянняў паднялі на якасна новы ўзровень развіццё партызанскага руху. Узмацнілася імкненне да зліцця разрозненых падраздзяленняў у болыш буйныя баявыя адзінкі — атрады. Так, у Казённым лесе Круглянскага раёна ў сакавіку — красавіку з груп Г. А. Кір­піча,А. Ф. Сімдзянкіна і інш ,быў створаны атрад «Чэкіст». К лету ў раёне на базе асобных груп моладзі М. У. Дудкевіча, М. К. Сушкова і Г. М. Каўрыгі, якія знаходзіліся ў Воўкавіцкім лесе, сфарміраваўся атрад «Гая» (пазней 30-ы атрад 8-й Круглянскай брыгады). Група У. П. Карцава — М. П. Вашкіна пасля разгрому некалькіх валасных упраў і паліцэйскіх участкаў стала хутка расці з ліку моладзі вёсак Няклюдаўскага сельсавета, а таксама жыхароў Сенненскага раёна і летам 1942 перарасла ў атрад (да лістапада 1942 г. дзейнічаў самастойна, потым у 1-й брыгадзе імя К. С. Заслонава).

Майскімі днямі ў Букаўскім лесе ў групу старшага лейтэнанта М. П. Гудкова адзіночкамі ішло папаўненне з вёсак Сялец, Замошша, Заднева, Абольцы, Прудзец. Моладзь вёскі Азерцы прыбыла арганізавана дзвюма групамі агульнай колькасцю каля 20 чалавек. 25 мая група аформілася ў партызанскі атрад Гудкова. 3 канца мая да 6 ліпеня партызаны атрада разагналі валасныя ўправы і паліцэйскія ўчасткі ў вёсках Саколіна , Няклюдава, Алёнавічы, Баброва, Рыдамля. Каля вёскі Рыдамля з засады партызаны разбілі групу гітлераўцаў, на дарозе каля Лаўрэнавіч яны спалілі дзве грузавыя аўтамашыны , забілі і паранілі 18 нямецкіх салдат. Група партызан на чале з М. П. Гудковым разагнала ахову нямецкай дзяржаўнай гаспадаркі ў вёсцы Відокі Чашніцкага раёна, захапіла 52 кані, большасць узбраення. Ахова ўлілася ў атрад, 45 партызан у засадным баі на дарозе на ўсход ад вёскі Аўсішча абстралялі калону аўтамашын: забілі 19 фашысцкіх салдат і знішчылі адну машыну. На бальшаку паміж Талачыном і Валосавам партызаны гэтай групы забілі 5 салдат , а ўзвод байцоў пад камандаваннем Дз. Я. Дзеева выбіў паліцэйскіх з вёскі Узноснае. Да сярэдзіны ліпеня атрад Гудкова папоўніўся баявымі групамі лейтэнанта А. А. Сяргеева, якая дзейнічала з лета 1941 г., і радавога М. А. Агапоненкі (у іх налічвалася 23 байцы). Да жніўня атрад Гудкова значна вырас, меў на ўзбраенні 18 кулямётаў, 12 аўтаматаў і 52 вінтоўкі.

Партызанскія атрады, узбуйненыя да 2—4 узводаў, сталі болыш паспяхова весці барацьбу з пераўзыходзячымі іх колькасна і лепш арганізаванымі сіламі праціўніка. Партызаны нечакана абрушвалі свае ўдары на варожыя гарнізоны, пад прыкрыццём якіх знаходзіліся валасныя ўправы. У выніку перасталі існаваць валасныя ўправы ў Няклюдаве, Алёнавічах, Абольцах, Саколіне, Рыдамлі, Высокім Гарадцы, Воўкавічах, Ліснянах,  Полюдавічах, Варанцэвічах, Жукневе. Іншыя валасныя ўправы збеглі ў ваенныя гарнізоны пад прыкрыццё сваіх гаспадароў. У той жа час на дарогах каля вёсак Рыдамля, Лаўрэнавічы, Аўсішча, Валосава, Узноснае, Зайкаўшчына партызаны праводзілі паспяховыя баі ў засадах.

Да сярэдзіны лета тэрыторыя раёна была амаль поўнасцю ачышчана ад фашысцкіх акупантаў. Удары партызан прымусілі праціўніка адмовіцца ад сістэмы дробных вайсковых гарнізонаў, паліцэйскіх участкаў, валасных упраў. Цяпер у вёсках гаспадарамі сталі партызаны. Мясцовыя жыхары адкрыта , не тоячыся, падтрымлівалі народных мсціўцаў, шматлікімі ўзаемапранікнёнымі сувязямі зліліся з імі.

Партызанскі рух набыў масавы народны характар. Колькасна выраслі і ўзмацнелі ў баявых і арганізацыйных адносінах «старыя» атрады, узніклі новыя, палепшала ўзбраенне. Паміж атрадамі ўсталяваліся цесныя кантакты, якія ў выніку прывялі да аб'яднання іх у брыгады. Так, партызанскія атрады, што дзейнічалі ў Шклоўскім і на поўдні Талачынскага раёнаў, у канцы мая 1942 г. пачалі аб'ядноўвацца ў брыгаду «Чэкіст». 28 мая ў лесе Сосеньеўскай дачы Шклоўскага раёна адбыўся сход каманднага складу атрадаў Г. А. Кірпіча, I. Дз. Буланава, П. А. Красякова і асобных груп Ф. М. Сядлецкага. Р. М. Севасцьянава — П. А. Галіцына. Удзельнікі сходу стварылі штаб «Аб'яднання партызанскіх атрадаў», выбралі камандны склад (23 ліпеня гэта «Аб'яднанне» перайменавана ў брыгаду «Чэкіст»). У яе ўліліся атрады Б. М. Клюшнікава, група М. К. Хадорыка. У працэсе фарміравання брыгады ў чэрвені — ліпені 1942 г. з разбуйненых атрадаў Г. А. Кірпіча, I. Дз. Буланава і П. А. Красякова дадаткова былі створаны атрады А. Ф. Сімдзянкіна,  А. С. ДзянісаваI,. М. Суворава; сфарміраваны рухомы атрад А. I. Шамарына , вылучаны ініцыятыўныя групы А. I. Зайцава, I. В. Капаныхіна, П. А. Красякова — М. М. Іванова Р. М. Севасцьянаў,для арганізацыі новых атрадаў у Шклоўскім раёне, у тым ліку і на левым беразе Дняпра. Апрача Талачынскага брыгада дзейнічала ў Аршанскім, Бялыніцкім, Круглянскім, Лепельскім, Шклоўскім раёнах. Яна вылучалася зладжаным, валявым калектывам і ініцыятыўным камандным складам.

КАМАНДНЫ СКЛАД ПАРТЫЗАНСКАЙ БРЫГАДЫ «ЧЭКІСТ»

Камандзір Кірпіч Герасім Аляксеевіч (май 1942 — жнівень 1943); камісары: Сядлецкі Фёдар Міхайлавіч (май кастрычнік 1942; сакавік — жнівень 1943), Букштынаў Фёдар Іванавіч (кастрычнік 1942 — сакавік 1943); начальнікі штаба: Буланаў Іван Дзмітрыевіч (май — кастрычнік 1942; сакавік — жнівень 1943), Севасцьянаў Рыгор Мікалаевіч (кастрычнік 1942 — сакавік 1943).

У жніўні 1943 г. брыгада (7 атрадаў, больш як 800 партызан) рашэннем Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б і загадам яго ваенна-аператыўнай групы рэарганізавана ў Шклоўскую ваенна-аператыўную групу (ВАГ). Пры гэтым упраўленне брыгады «Чэкіст» скасавана , а яе атрады ўключаны ў ВАГ самастойнымі баявымі адзінкамі.

Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 29 чэрвеня 1944 г. ў складзе 7 атрадаў агульнай колькасцю 2617 партызан. 3 іх членаў ВКП(б) 63, кандыдатаў у члены ВКП(б) 86, членаў ВЛКСМ 335; беспартыйных 2033 (партыйная прыналежнасць 68 партызан не ўстаноўлена).

КІРУЮЧЫ СКЛАД ШКЛОУСКАЙ ВАГ

Сакратары падпольнага райкома КПБ(б)Б: Букштынаў Фёдар Іванавіч (жнівень 1943 — май 1944), Бай Анісім Уласавіч (май — чэрвень 1944); камандзір ВАГ Кірпіч Герасім Аляксеевіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944); начальнік штаба Севасцьянаў Рыгор Мікалаевіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944).

1-ы асобны атрад арганізаваны ў сакавіку-красавіку 1942 г. ў Казённым лесе Круглянскага раёна з груп Г. А. Кірпіча, Р. С. Іванова — В. М. Рабініна, А. Ф. Сімдзянківа і Р. М. Севасцьянава, П. А. Галіцына. У канцы мая 1942 г. ўвайшоў у брыгаду «Чэкіст». Спачатку называўся па прозвішчу камандзіраў Г. А. Кірпіча і Р. С. Іванова, з красавіка 1943 г.— 1-ы. У жніўні І943 г. ўключаны ў Шклоўскую ВАГ. Злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі 29 чэрвеня 1944 г., налічваў 485 партызан.

Камандзіры атрада: Кірпіч Герасім Аляксеевіч (сакавік 1942 — чэрвень 1943), Гваноў Рыгор Сямёнавіч (чэрвень 1942 — чэрвень 1944); камісары: Счаслаўскі Пётр Ігнатавіч (сакавік 1942 — май 1944, загінуў), Данілаў Мікалай Міхайлавіч (май — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Шамарын Аляксандр Іванавіч (люты — жнівень 1943), Папоў Дзяніс Фёдаравіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944).

5-ы асобны атрад сфарміраваны ў чэрвені 1942 г. ў Сосеньеўскай дачы Шклоўскага раёна ў брыгадзе «Чэкіст» з асабовага складу, выдзеленага атрадам Р. С. Іванова. У жніўні 1943 г. перададзены Шклоўскай ВАГ. Да красавіка 1943 г. атрад называўся па прозвішчу камандзіра А. Ф. Сімдзянкіна, потым — 5-ы. Злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі 29 чэрвеня 1944 г., налічваў 362 партызаны.

Камандзір атрада Сімдзянкін Аляксандр Фёдаравіч (чэрвень 1942 — чэрвень 1944); камісары: Кунгурцаў Ігнат Яўстаф'евіч (чэрвень — ліпень 1942), Елькановіч Самуіл Муліч (ліпень — жнівень 1942, загінуў),   Букштынаў   Фёдар   Іванавіч (жнівень1942 — студзень 1943), Кранёў Сяргей Аляксандравіч (студзень— снежань 1943). Саўчанка Стафан Пятровіч (снежань 1943 — чэрвень 1944); начальнік штаба Пракапец Давыд   Якаўлевіч (чэрвень1943 — чэрвень 1944).

10-ы асобны атрад створаны ў красавіку 1942 г. ў Сосеньеўекай дачы Шклоўскага раёна, дзейнічаў самастойна. 28 мая 1942 г. ўвайшоў у брыгаду «Чэкіст», у жніўні 1943 г. перададзены Шклоўскай ВАГ. Да красавіка 1943 г. называўся па прозвішчу камандзіраў атрада I. Дз. Буланава. А. С. Дзянісава. П. I. Маркава, М. С. Дзьякава, потым — 10-ы. Злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі  29 чэрвеня1944 г., налічваў 376 партызан.

Камандзіры атрада: Буланаў Іван Дзмітрыевіч (красавік — чэрвень 1942), Дзянісаў Аляксандр Сямёнавіч (ліпень — верасень 1942, загінуў). Маркаў Пётр Іванавіч (верасень 1942 — сакавік 1943, загінуў). Дзьякаў Мікалай Сямёнавіч (сакавік 1943 — красавік 1944), Крымцаў Іван Міхайлавіч (красавік — чэрвень 1944, загінуў), Белабрагін Антон Антонавіч (чэрвень 1944); камісары: Пракапец Давыд Якаўлевіч (чэрвень — жнівень 1942), Грышанаў Фёдар Адамавіч (жнівень 1942 — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Красоўскі Станіслаў Міхайлавіч (чэрвень 1943 — чэрвень 1944), Праказаў Мікалай Аляксандравіч (чэрвень 1944).

20-ы асобны атрад арганізаваны ў чэрвені 1942 г. ў Шклоўскім раёне на базе групы Б. М. Клюшнікава. створаны зімой 1941—1942 гг. у Аршанскім раёне. У чэрвені 1942 г. ўключаны ў брыгаду «Чэкіст», у жніўні 1943 г. перададзены Шклоўскай ВАГ. Да красавіка 1943 г. называўся па прозвішчу камандзіраў атрадаў, потым — 20-ы. Злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі 29 чэрвеня 1944 г., налічваў 418 партызан.

Камандзіры атрада: Клюшнікаў Барыс Мікалаевіч (чэрвень — кастрычнік 1942, загінуў), Якімаў Сцяпан Мікітавіч (кастрычнік 1942 — чэрвень 1944); камісары: Масюраў Мікалай Іванавіч (ліпень — кастрычнік 1942, загінуў), Сіялка Фёдар Цімафеевіч (кастрычнік 1942 — жнівень 1943), Ігнаценка Рыгор Ісаевіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944); начальнік штаба Мацюшэўскі Анатоль Іларыёнавіч (чэрвень 1943—чэрвень 1944).

25-ы асобны атрад створаны ў красавіку 1943 г. ў складзе брыгады «Чэкіст» на базе ўзвода, выдзеленага 10-м атрадам. Спачатку называўся «25 год Кастрычніка», потым — 25-ы. У жніўні 1943 г. ўключаны ў Шклоўскую ВАГ. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 152 партызаны.

Камандзір атрада Якушка Ілья Аляксеевіч (красавік 1943 — чэрвень 1944); камісары: Левін Мікалай Фёдаравіч (красавік 1943 — май 1944), Пічугін Міхаіл Паўлавіч (май — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Макееў Ягорый Яўціхавіч (чэрвень 1943 — красавік 1944), Цімашэнка Якаў Ціханавіч (красавік—чэрвень 1944).

60-ы асобны атрад імя Ф. М. Сядлецкага сфарміраваны ў 1943 г. ў складзе Шклоўскай ВАГ на базе партызанскай групы, створанай у жніўні 1943 г. Да лістапада 1943 г. называўся 30-ы, потым60-ы, ў снежні 1943 г. яму прысвоена імя загінуўшага камандзіра Ф. М. Сядлецкага. Злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі 29 чэрвеня 1944 г., налічваў 348 партызан.

Камандзіры атрада: Сядлецкі Фёдар Міхайлавіч (верасень — снежань 1943, загінуў), Кранёў Сяргей Аляксандравіч (снежань 1943 — чэрвень 1944); камісар Букштынаў Павел Іванавіч (верасень 1943 — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Хадорык Макс Канстанцінавіч (верасень — кастрычнік 1943, загінуў), Жамейка Іван Іосіфавіч (кастрычнік 1943 — сакавік 1944, загінуў), Травін Мікалай Мікалаевіч (сакавік 1943 чэрвень 1944).

31-ы асобны атрад створаны ў кастрычніку 1943 г. ў складзе Шклоўскай ВАГ. Злучыўся з часцямі Чырвонай Арміі 29 чэрвеня 1944 г., налічваў 378 партызан.

Камандзір атрада Назараў Гаўрыла Андрэевіч (кастрычнік 1943 чэрвень 1944); камісар Маляўка ІосіфТімафеевіч (кастрычнік 1943 — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Карпышынка Рыгор Яфрэмавіч (кастрычнік 1943 — май 1944). Качаноўскі Сяргей Гаўрылавіч (май — чэрвень 1944).

Наяўнасць Віцебскіх (Суражскіх) «варот» (разрыў у лініі фронту) дазволіла партызанскаму камандаванню атрадаў раёна выйсці на сувязь з Паўночна-Заходняй аператыўнай групай ЦК КП(б)Б, Віцебскім абкомам партыі, якія базіраваліся ў размяшчэнні 4-й ударнай арміі Калінінскага фронту. Партыйныя органы, якія шукалі сувязі з партызанамі, цяпер атрымалі магчымасць практычна наладзіць кіраўніцтва народнай барацьбой, завяршыць аб'яднанне патрыятычных сіл і накіраваць іх у адзінае рэчышча народнай вайны.

У Рацаўскі лес на паўднёвым усходзе Талачынскага раёна, дзе базіравалася партызанская брыгада «Чэкіст», з савецкага тылу прыбылі прадстаўнік ЦК КП(б)Б маёр I. Я. Капькоў з радыёстанцыяй і шыфравалышчыкам, дыверсійныя групы. У канцы ліпеня ў паўночна-ўсходнюю частку раёна быў прысланы атрад «Граза» (50 чалавек), сфарміраваны ў чэрвені 1942 г. ЦК КП(б)Б у савецкім тыле. Атрад узначалілі М. А. Рашэтнікаў[ даваенны сакратар Мядзельскага РК КП(бБ], С. М. Нарчук [да вайны быў сакратаром па кадрах Талачынскага РК КП(б)Б]. Атрад аб'яднаўся з мясцовай партызанскай групай С. Ц. Баранава (27 чалавек), якая дзейнічала ў раёне.

4 жніўня атрад «Граза» разгорнуты ў брыгаду ў складзе атрадаў 1-га, 2-га, 3-га (у снежні 1943 г. перайменаваны ў атрады «Перамога», «Сцяг», імя Аляксандра Неўскага). Пазней у брыгадзе сфарміраваны 4-ы, 5-ы, 6-ы, 7-ы, 8-ы, 9-ы атрады, якія ў канцы 1943 г. адпаведна перайменаваны ў атрады «За Радзіму», імя Р. I. Катоўскага, імя А. В. Суворава, «За Савецкую Беларусь», імя М. В. Фрунзе, імя М. Ф. Гастэлы. Да ліпеня 1943 г. брыгада называлася «Дзядзькі Колі». Брыгада дзейнічала ў Талачынскім і Чашніцкім раёнах. Злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 26 чэрвеня 1944 г. ў складзе 9 атрадаў агульнай колькасцю 673 партызаны. 3 іх членаў ВКП(б) 22, кандыдатаў у члены ВКП(б) 33, членаў ВЛКСМ 139, беспартыйных 479.

КАМАНДНЫ СКЛАД ПАРТЫЗАНСКАП БРЫГАДЫ «ГРАЗА»

Камандзіры брыгады: Рашэтнікаў Мікалай Арцёмавіч (жнівень 1942 — чэрвень 1943), Нарчук Сямён Мікалаевіч (чэрвень 1943 — май 1944, загінуў), Катлярчук Дзмітрый Міхайлавіч (чэрвень 1944). Ворашань Аляксей Дзям'янавіч (чэрвень 1944. в. а.); камісар Нарчук Сямён Мікалаевіч (жнівень 1942 — чэрвень 1943); начальнікі штаба: Катлярчук Дзмітрый Міхайлавіч (жнівень 1942 — чэрвень 1943. лістапад 1943 — чэрвень 1944). Кіпрыянец Леў Карпавіч (ліпень — лістапад 1943). Аўчыннікаў Рыгор Маркіянавіч (чэрвень 1944).

Атрад «Перамога» арганізаваны ў пачатку жніўня 1942 г. Да снежня 1943 г. называўся 1-ы атрад. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 99 партызан.

Камандзіры атрадаў: Ворашань Аляксей Дзям'янавіч (жнівень 1942 — красавік 1944), Семчанка Цімафей Іларыёнавіч (красавік — чэрвень 1944); камісары: Ліманскі Мікалай Мікалаевіч (кастрычнік 1942 — ліпепь 1943), Рак Аляксандр Уласавіч (ліпень — верасень 1943), Сіўковіч Міхаіл Міхайлавіч (верасень 1943 — чэрвень 1944, загінуў), Церашкоў Сяргей Мацвеевіч (чэрвень 1944); начальнік штаба Арцюшэўскі Іосіф Францавіч (ліпень 1943 — чэрвень 1944).

Атрад «Сцяг» створаны ў пачатку жніўня 1942 г. Да снежня 1943 г. называўся 2-і атрад. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 109 партызан.

Камандзіры атрада: Калістратаў Мікалай Лаўрэнцьевіч (жнівень 1942 — сакавік 1943). Осіпаў Пётр Андрэевіч (сакавік — верасень 1943. загінуў). Нячаеў Сяргей Апанасавіч (верасень 1943 — люты 1944), Багачоў Рыгор Фёдаравіч (люты — чэрвень 1944); камісары: Мяжэвіч Піліп Мінавіч (верасень — лістапад 1942, загінуў). Дзерваедаў Еўдакім Трафімавіч (кастрычнік 1943). Ліманскі Мікалай Мікалаевіч (лістапад 1943 — май 1944. загінуў). Шавель Мікалай Ягоравіч (чэрвень 1944); начальнікі штаба: Нячаеў Сяргей Апанасавіч (сакавік — верасень 1943). Аляксееў Пётр Рыгоравіч (верасень 1943 — май 1944).

Атрад імя Аляксандра Неўскага створаны ў пачатку жніўня 1942 г. Да снежня 1943 г. называўся 3-і атрад. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 82 партызаны.

Камандзіры атрада: Кіпрыянец Леў Карпавіч (жнівень 1942 — чэрвень 1943. лістапад 1943 — студзень 1944), Бальшоў Міхаіл Фёдаравіч (чэрвень — лістапад 1943), Антонаў Барыс Антонавіч (студзень—чэрвень 1944); камісары: Пахамовіч Аляксей Пятровіч (кастрычнік 1942 — верасень 1943), Пахабаў Інакенцій Георгіевіч (верасень 1943 — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Бальшоў Міхаіл Фёдаравіч (студзень — май 1943). Аўчыннікаў Рыгор Маркіянавіч (май — чэрвень 1943), Кожын Мікалай Іванавіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944).


Категория: Мои статьи | Добавил: маз (15.06.2012)
Просмотров: 531 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Copyright MyCorp © 2018