Государственное учреждение Толочинский историко-краеведческий музей
Телефон: +375 2136 2-17-88 Электронный адрес: tolochin@museum.by Адрес: Беларусь, Витебская обл., г.Толочин, ул. Пионерская, д. 4 Дзяржаўная ўстанова
«Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей», орган дзяржаўнага кіравання – аддзел культуры Талачынскага
райвыканкома.
Датай заснавання
музея лічыцца 29 жніня 1985 года, тады была прынята сумесная пастанова
Талачынскага райкома КПБ і райвыканкома аб адкрыцці музея. Адначасова са зборам
экспанатаў рэканструіраваўся касцёл, помнік архітэктуры 19 ст., у якім павінен быў размесціцца музей,
распрацавана навуковая
канцэпцыя і тэматыка-экспазіцыйны план, зроблен рамонт. Але ў 1993 годзе касцёл перадалі
вернікам і музей доўгі час заставаўся без будынка,
толькі у 1996 годзе пад музей аддадзен аднапавярховы цагляны будынак горсавета,
які да нашага часу захаваў асаблівасці архітэктуры пачатку 20 стагоддзя.
Будынак музея раней з’яўляўся жылым домам
уладальніка шклозавода, потым у ім знаходзіўся Зарэчна-Талачынскі пазямельны
банк, райком партыі, горсавет.
З 11.07.1986 г. па 26.02.1987 г. дырэктарам
працаваў Маскалёў Дзмітрый Дзмітрыевіч. З 01.05.1987 г. па 9.01.1992 г. – Казлоў
Леанід Сцяпанавіч. З 10.01.1992 г. па 21. 05. 1996 г. – Кірычонак Галіна
Аляксандраўна. З 01.10. 1996 г. да цяперашняга часу – Пікулік Ірына Мікалаеўна.
У адпаведнасці з пастановай Савета
Міністраў РБ ад 07.12.1998 г. " Пра святкаванне 1000-годдзя Друцка.” Выдзелены
грошы на рэканструкцыю будынка музея, стварэння экспазіцыі, аднаўленне
археалагічных даследаванняў тэрыторыі старажытнага Друцка. У 2000 годзе будынак
музея пераведзен у ранг помніка грамадзянскай архітэктуры і ўзят пад ахову
дзяржавы, пачалася яго рэканструкцыя.
З 31 жніўня 2001 года музей адкрыты для
наведвання. Экспазіцыя прапанаваная для агляду мае пяць залаў: "Старажытнай
гісторыі”, "Гістарычны”, "Талачыншчына і талачынцы”, " Этнаграфічны”,
выставачны. Работы па мастацкаму афармленню экспазіцыі выкананы Віцебскім
камбінатам "Мастацва”.
На 01.01.2008 г. колькасць музейных
прадметаў асноўнага фонда – 7965, навукова – дапаможнага – 11975. Агульная
плошча экспазіцыі 158 кв.м., выставачная – 28 кв.м.
Першым сустракае наведвальнікаў зал "Старажытнай
гісторыі” у ім старажытная гісторыя паказана праз археалагічныя знаходкі з
курганнага могільніка каля в. Дроздава, гарадзішч Кісялі-Дымакуры, Багрынава,
старажытнага Друцка. Археалагічныя
даследаванні ў вышэйназваных месцах праводзіла доктар гістарычных навук Вольга
Мікалаеўна Ляўко. Экспазіцыя мае
раздзелы: Тэрыторыя Талачынскага раёна ў далетапісную эпоху; Усходнеславянскія
плямёны на тэрыторыі раёна; Друцкае
княства ў складзе Полацкай зямлі і ВКЛ. Экспануюцца разнастайныя крамянёвыя
прылады працы, наканечнікі коп’яў і стрэл, нажы, крэсівы, сярпы, шыферныя і
янтарныя прасліцы, гіркі-разнавесы, замкі, ключы, нажы, жорны, ажурныя
квадратныя бляшкі-нашыўкі на вопратку, рэчы з майстэрні касцярэза, кафля
11,17ст., багатыя ювелірныя ўпрыгожванні:
падвескі-спіралі, бранзалеты вітыя з завязанымі і петлепадобнымі канцамі,
бранзалетападобныя скроневыя кольцы, каралі з хрусталя, сердаліка, шкляных і пазалочаных
пацерак. У экспазіцыі прадстаўлены бюсты-рэканструкцыі крывічаніна і крывічанкі,
макет старажытнага Друцка12ст, над якім размешчаны копіі старонак
Радзівілаўскага летапісу і Друцкага
евангелля. Пры пераходзе ў наступы зал экспануюцца дзве карціны з постацямі Усяслава
Чарадзея, Рагнеды, Ізяслава, Уладзіміра Манамаха, Глеба Менскага, Барыса
Друцкага.
Асноўную інфармацыйна-асветніцкую
функцыю выконвае зал "Гістарычны”. Ён ахоплівае вялікі перыяд гісторыі ад 16 да
20 стагаддзя. Экспазіцыя пабудавана з улікам географа-палітычнага становішча
Талачыншчыны - перакрыжывання і памежжа. Цэнтральная вітрына
разбіта на сектары ад якіх, як ад перакрыжавання шляхоў адыходзяць напрамкі
асноўных экспазіцыйных блокаў: Войны ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы; Адраджэнне і
стварэнне; Эканоміка і гандаль; Сяляне і зямля; Войны і ўзрушэння 20 стагоддзя, якія пачаргова змяняючы адзін аднаго
распавядаюць аб мірных і ваенных перыядах у гісторыі Талачыншчыны. Экспануюцца
старадрукі ў іх ліку кніга "Жыція святых” 1694 г., пісталет французскі 1812 г.,
ядра 18 ст. мундзірныя гузікі 19 ст., абразы 18-19 ст., самавары, медны посуд,
манеты Рэчы Паспалітай і Рус. дзяржавы,
бязмены, акты на зямлю 1911 г., абавязацельства аб выкананні працоўнай і
дорожнай павіннасцей, членскія кніжкі сельскагаспадарчага таварыства, статуты
с/г арцелей, асабістыя рэчы і ўзнагароды
ўдзельнікаў I сусветнай і грамадзянскай войн. Значнае месца займае блок
прысвечаны перыяду Вялікай Айчыннай вайны: матэрыялы пра абарону Талачыншчыны ў
ліпені 1941г., акупацыйны рэжым, дзейнасць падполля і партызанскі рух,
вызваленне Талачыншчыны.
Годнасць і павага любога края – людзі. Ім
нарадзіўшымся, жыўшым, працаваўшым ў Талачынскім крае і прысвечаны зал
"Талачыншчына і талачынцы”. Захоўваюцца і экспануюцца асабістыя рэчы вядомых землякоў, сярод іх Герой Беларусі
Міхаіл Андрэевіч Савіцкі.
Экспазіцыя этнаграфічнага зала знаёміць
з рамёствамі і элементамі местачковага быта пачатка 20 ст., наведвальнікі
могуць здзейсніць своеасаблівае падарожжа ў часе і прасторы, зазірнуўшы ў
акенцы кушнера, ганчара. рымара, валюшніка, акунуцца ў атмасферу майстравога
чалавека.
У выставачным зале праводзяцца выставы
з фондаў музея, іншых музееў рэспублікі, мясцовых мастакоў, скульптараў,
калекцыянераў, прэзентацыі, музейна-педагагічныя заняткі, канферэнцыі, круглыя
сталы.
Блізяцца да заканчэння работы па стварэнню экалагічнага класа на базе
зала "Прырода і чалавек”. Зроблены дыярамы, сабраны багаты матэрыял аб асноўных
біяцэнозах раёна з апісаннем іх экасістэм, узоры карысных выкапняў.
Талачынскі гісторыка краязнаўчы музей
211092 г.
Талачын Віцебскай вобласці, вул. Піянерская, 4
Тэл. ( 02136)
21788
|