Категории раздела

Мои статьи [11]

Поиск





Четверг, 28.03.2024, 19:17
| RSS
Толочинский историко-краеведческий музей
Главная
Каталог статей


Главная » Статьи » Мои статьи

Вайна не спынялася ні на гадзіну...(частка ІІ)

Атрад    «За   Радзіму»  арганізаваны  ў жніўні 1942 г. з жыхароў Талачынскага раёна. Да снежня

1943 г. называўся 4-ы атрад.

Камандзіры: Мяжэвіч Яўген Рыгоравіч (жнівень — снежань 1942), Чумакоў Павел Іванавіч (снежань 1942 — верасень 1943). Ракаў Пётр Сямёнавіч  (верасень 1943 — май 1944),   Хайбулаў Ва­ліула Арыфулавіч (май 1944 — чэрвень 1944); камісары;   Станішэўскі   Ігнат   Іванавіч (снежань

1942 — чэрвень 1943), Ракаў Пётр Сямёнавіч (чэрвень — верасень 1943), Асіноўскі Аркадзь Сцяпанавіч (май 1944, загінуў), Зялюткін Аляксей Сямёнавіч (чэрвень 1944); начальнікі штаба: Цюкін Аляксандр Піліпавіч (сакавік — жнівень 1943), Кроер Канстанцін Яфімавіч (лістапад 1943 —чэрвень 1944).

Атрад імя Р.   I.  Катоўскага   створаны  ў маі 1943 г. з партызан,  выдзеленых атрадам імя Аляксандра Неўскага. Да ліпеня 1943 г. называўся 5-ы атрад. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 82 партызаны.

Камандзіры атрада: Антонаў Барыс Антонавіч (май — жнівень 1943), Агібайлаў Васіль Фёдаравіч (жнівень 1943 — красавік 1944), Касцяеў Павел Іванавіч (красавік — чэрвень 1944); камісары: Багачоў Рыгор Фёдаравіч (чэрвень 1943 — люты 1944), Церашкоў Сяргей Мацвеевіч (красавік — чэрвень 1944), Пашкевіч Нічыпар Еўдакімавіч (чэрвень 1944); начальнікі штаба: Агібайлаў Васіль Фёдаравіч (май — ліпень 1943), Касцяеў Павел Іванавіч (красавік 1944), Васілеўскі Максім Ільіч (кра-савік—чэрвень 1944).

Атрад імя А. В. Суворава створаны ў ліпені 1943 г. на базе ініцыятыўнай групы I. Н. Стрэльнікава, выдзеленай атрадам «Перамога». Да снежня 1943 г. называўся 6-ы атрад. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 68 партызан.

Камандзір атрада Стрэльнікаў Іван Нічыпаравіч (ліпень 1943 — чэрвень 1944); камісары: Шавель Мікалай Ягоравіч (жнівень 1943 — красавік 1944), Казлоўцаў Георгій Сцяпанавіч (красавік — чэрвень 1944); начальнік штаба Іфантопула Мікалай Іванавіч (верасень 1943—чэрвень 1944).

Атрад «За Савецкую Беларусь» арганізаваны ў ліпені 1943 г. на базе ініцыятыўнай групы К. Я. Кроера — Р. М. Аўчыннікава, выдзеленай са складу брыгады. Да студзеня 1944 г. называўся 7-ы атрад. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 62 партызаны.

Камандзіры атрада: Кроер Канстанцін Яфімавіч (ліпень — лістапад 1943), Мяжэвіч Яўген Рыгоравіч (лістапад 1943 — май 1944, загінуў), Нячаеў Сяргей Апанасавіч (чэрвень 1944); камісар Аўчыннікаў Рыгор Маркіянавіч (ліпень 1943 —чэрвень 1944); начальнікі штаба: Сівак Сяргей Аляксандравіч (кастрычнік 1943 — чэрвень 1944), Шыбека Барыс Максімавіч (чэрвень 1944).

Атрад імя М. В. Фрунзе створаны ў пачатку лістапада 1943 г. з падраздзялення разведкі брыгады. Да снежня 1943 г. называўся 8-ы атрад. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 63 партызаны.

Камандзір атрада Заруба Мікалай Іванавіч (лістапад 1943 — чэрвень 1944); камісар Гуляшчаў Мікалай Васілевіч (сакавік — чэрвень 1944); начальнік штаба Раманкевіч Яўген Мікітавіч (лістапад 1943—чэрвень 1944).

Атрад імя М. Ф. Гастэлы арганізаваны ў снежні 1943 г. на базе дыверсійнай групы брыгады. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 74 партызаны.

Камандзіры атрада: Бродскі Аляксандр Іванавіч (снежань 1943 — май 1944, загінуў), Папоў Міхаіл Іванавіч (чэрвень 1944); камісары: Сідарэнка Барыс Рыгоравіч (снежань 1943 — красавік 1944), Тарарыкаў Віктар Васілевіч (красавік — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Нячаеў Сяргей Апанасавіч (красавік — чэрвень 1944), Кроер Канстанцін Яфімавіч (чэрвень 1944).

16 жніўня 1942 г. паводле рашэння Віцебскага падпольнага абкома партыі сфарміравана брыгада М. П. Гудкова. Яе аснову склалі атрады камісара 294-га палка В. С. Лявонава (1-ы атрад, дзейнічаў у Сенненскім раё­не) і атрад М. П. Гудкова, які ўвайшоў у брыгаду пад нумарам 2. У канцы жніўня брыгада перадыслацыравалася ў Букаўскі лес на поўначы раёна. Тут яна трапіла ў буйную карную экспедыцыю. Пасля некалькіх паспяховых цяжкіх баёў з ворагам з-за недахопу боепрыпасаў брыгада вымушана была раз-дзяліцца. Болыпая частка партызан на чале з камісарам В. С. Лявонавым выйшла ў Чашніцкі раён і прыступіла да арганізацыі Сенненскай брыгады. 3 астатніх партызан і жыхароў Талачынскага раёна ў лістападзе 1942 г. была адноўлена брыгада М. П. Гудкова. У яе складзе атрады 1-ы імя М. I. Кутузава і 2-і імя М. А. Шчорса. Пазней створаны атрады 3-і «Ураган». 4-ы, 5-ы, 6-ы. 7-ы. Асноўныя раёны дзеяння брыгады: Талачынскі, Сенненскі Чашніцкі,часткова Лепельскі Крупскі, Халопеніцкі. Брыгада злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 26 чэрвеня 1944 г. ў складзе 7 атрадаў агульнай колькасцю 632 партызаны. 3 іх членаў ВКП(б) 20, кандыдатаў у члены ВКП(б) 21, членаў ВЛКСМ 120беспартыйных 471. Страты брыгады забітымі і без вестак прапаўшымі склалі 228 партызан.

КАМАНДНЫ СКЛАД ПАРТЫЗАНСКАЙ БРЫГАДЫ М. П. ГУДКОВА

Камандзір брыгады Гудкоў Мікалай Пятровіч (жнівень 1942 — чэрвень 1944); камісары: Лявонаў Васіль Сяргеевіч (жнівень— кастрычнік 1942). Фінагееў Ілья Рыгоравіч (люты — чэрвень 1943). Ігнатовіч Фёдар Пятровіч (чэрвень 1943 — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Сыценка Васіль Дзмітрыевіч (жнівень — кастрычнік 1942). Арэшыч Рыгор Сцяпанавіч (ліпень — жнівень 1943, в. а.), Рукаль Якаў Фёдаравіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944).

1- ы атрад Імя М. I. Кутузава арганізаваны ў лістападзе 1942 г. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 130 партызан.

Камандзір атрада Рукаль Якаў Фёдаравіч (люты—жнівень 1943); камісары: Фінагееў Ілья Рыгоравіч (лістапад 1942 — люты 1943), Голікаў Аляксандр Рыгоравіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Кабанаў Мікалай Кузьміч (чэрвень — верасень 1943), Абельчанка Павел Паўлавіч (верасень 1943—чэрвень 1944).

2- 1 атрад імя М. А. Шчорса створаны ў лістападзе 1942 г. з жыхароў вёскі Няклюдава (27 чалавек) і групы партызан, выдзеленай з 1-га атрада імя М. I. Кутузава. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 101 партызана.

Камандзіры атрада: Шныркевіч Пётр Фёдаравіч (лістапад 1942 — верасень 1943), Хвашчэўскі Сяргей Апанасавіч (верасень 1943 — чэрвень 1944); камісар Караткевіч Міхаіл Дзям'янавіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944); начальнік штаба Окунеў Уладзімір Іванавіч (чэрвень 1943 — чэрвень 1944).

3- і  атрад «Ураган» арганізаваны  ў снежні 1942 г. з партызан, выдзеленых брыгадай. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 104 партызаны.

Камандзіры атрада: Дзееў Дзмітрый Якаўлевіч снежань 1942 — студзень 1944), Арэшыч Рыгор Сцяпанавіч (студзень — чэрвень 1944); камісары: Агееў Міхаіл Георгіевіч (чэрвень 1943 — студзень 1944), Шумілаў Пётр Васілевіч (студзень — люты 1944), Фінагееў Ілья Рыгоравіч (люты — сакавік 1944. в. а.), Камінскі Іван Міхайлавіч (сакавік — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Матачкін Васіль Якаўлевіч (май — верасень 1943), Беражны Андрэй Пятровіч (верасень 1943 — чэрвень 1944).

4- ы атрад створаны ў пачатку верасня 1943 г. з партызан, выдзеленых 3-м атрадам «Ураган». На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 103 партызаны.

Камандзіры атрада: Матачкін Васіль Якаўлевіч (верасень (1943 — сакавік 1944). Дзееў Дзмітрый Якаўлевіч (сакавік — чэрвень 1944); камісар Смірноў Канстанцін Васілевіч (верасень 1943 — чэрвень 1944); начальнікі штаба: Аліфанаў Васіль Сяргеевіч (верасень — лістапад 1943). Шведка Іван Фёдаравіч (лістапад 1943 — чэрвень 1944).

5- ы атрад сфарміраваны ў пачатку 1943 г. як разведвальны. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 71 партызана.

Камандзір атрада Агапоненка Мікалай Аляксеевіч (чэрвень 1944, загінуў); камісары: Ігнатовіч Фёдар Пятровіч (люты — чэрвень 1943). Ільін Уладзімір Пятровіч (чэрвень 1943 — чэрвень 1944); начальнік штаба Яўсеенка Аляксандр Пракопавіч (ліпень 1943—чэрвень 1944).6- ы атрад арганізаваны ў пачатку кастрычніка1943 г. з партызан, выдзеленых брыгадай. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 73 партызаны.

Камандзіры атрада: Шведка Іван Фёдаравіч (кастрычнік — лістапад 1943), Аліфанаў Васіль Сяргеевіч (лістапад 1943 — чэрвень 1944); камісар Басанскі Міна Мінавіч (кастрычнік 1943 — чэрвень 1944).

7- ы атрад створаны ў канцы сакавіка 1944 г. з партызан. вылучаных 4-м атрадам. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 18 партызан.

Камандзір атрада Матачкін Васіль Якаўлевіч (сакавік—чэрвень 1944).

Летам 1942 г. крайне абвастрылася ваенна-палітычная сітуацыя на савецка-германскім фронце. Сканцэнтраваўшы буйную групоўку на паўднёва-заходнім напрамку, вораг рушыў да Волгі і Каўказа — жыццёва важных эканамічных раёнаў краіны. У цяжкія для нашай дзяржавы дні ЦК ВКП(б) і Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) асаблівую ўвагу звярнулі на актывізацыю народнай барацьбы ў тыле ворага, на перанясенне партызанскіх удараў па расцягнутых транспартных камунікацыях праціўніка. Для дыверсійных дзеянняў на ўчастках чыгункі і шашэйных дарог Орша — Барысаў ЦК КП(б)Б прыслаў з савецкага тылу 4 атрады і каля 10 дыверсійных груп, асабовы склад якіх прайшоў курс навучання ў школе падрыхтоўкі партызанскіх кадраў. Усе дыверсійныя групы дзейнічалі ў цесным кантакце з брыгадамі. Групы падрыўнікоў М. Т. Гарбаценкі (16 чал.), С. П. Саўчанкі, Н. Г. Матраева дзейнічалі сумесна з партызанамі брыгады «Чэкіст» на чыгунцы Талачын — Коханава і Шклоў — Копысь. Група П. А. Шафранскага часова далучылася да брыгады Гудкова, дыверсійная група П. С. Пашкевіча дзейнічала і засталася ў 1-й брыгадзе К. С. Заслонава. 6 чэрвеня 1942 г. штаб Заходняга фронту дэсантаваў у размяшчэнне круглянскіх атрадаў групу з шасці ваеннаслужачых старшага лейтэнанта А. А. Маршчыніна. Група была добра экіпіравана, мела радыёстанцыю і падрыўныя сродкі, разам з атрадамі С. Г. Жуніна, Д. А. Кулікова, Г. С. Місніка (пазней 8-й Круглянскай брыгады) дзейнічала на ўчастку Слаўнае — Талачын — Коханава.

Сканцэнтраваўшы асноўныя намаганні на падрыве транспартных перавозак у Талачынскім і Шклоўскім раёнах, партызаны брыгад «Чэкіст», «Граза», Гудкова і дыверсійныя групы П. А. Шафранскага, М. Т. Гарбаценкі з сярэдзіны ліпеня да 3 верасня 1942 г. на ўчастку чыгункі Слаўнае — Коханава і Лотва — Шклоў падарвалі 57 эшалонаў. 3 іх 9 эшалонаў пусціла пад адхон дыверсійная група М. Т. Гарбаценкі на ўчастку Талачын — Коханава. Брыгада Гудкова 28 жніўня 1942 г. напала на гарнізон і станцыю Вятна на вузкакалейцы ў Сенненскім раёне. У кароткім баі партызаны разбілі ахову, захапілі і спалілі станцыйныя збудаванні, склады з маёмасцю і сенам. Дыверсійпая група П. А. Шафранскага падарвала два эшалоны на лініі Талачын — Коханава. У гэтым жа месцы партызанская група С. Ц. Баранава пусціла пад адхон цягнік з ваеннай тэхнікай. Падрыўнікі Л. Кіпрыянец, Б. Сідорчанка, I. Лавыгін, Ф. Савельеў з брыгады «Граза» 11 жніўня падарвалі ваенны эшалон на лініі паміж вёскамі Букарава і Свідэршчына. Пры крушэнні цягніка быў разбіты паравоз, 10 вагонаў. Непадалёку ад гэтага месца ў хуткім часе быў падарваны яшчэ адзін састаў гружаны нарабаванай у сялян жывёлай. Шэсць дыверсій паміж ст. Слаўнае — Талачын здзейснілі падрыўнікі на чале з А. Багданавым і Лагуткіным з атрада капітана I. Суворава.

Моцныя ўдары па чыгунцы нанеслі партызаны 8-й Круглянскай брыгады. У ноч на 28 жніўня атрады 36-ы, 8-ы. 24-ы на чале з намеснікам камандзіра брыгады С. Г. Жуніным напалі на чыгуначную станцыю Слаўнае: разбілі варожы гарнізон, забілі 118 гітлераўцаў, знішчылі будынак станцыі 2 вадакачкі, семафоры, пуцявыя стрэлкі 6 складоў, 3 казармы, 2 эшалоны, што стаялі на станцыі. У аперацыі прымалі ўдзел мясцовыя жыхары, з іх дапамогай разбураны 3 кіламетры чыгуначных пуцей, 5 кіламетраў тэлеграфна-тэлефоннай лініі сувязі. Каля вёскі Ільяны партызаны падарвалі чыгуначны мост. 20 верасня каля вёскі Антонаўка,на ўсход ад станцыі Слаўнае, атрады 36-ы і 28-ы напалі на эшалон: у баі знішчылі ахову поезда, спалілі 40 вагонаў з боепрыпаеамі і паравоз. Па колькасці крушэнняў цягнікоў самай выніковай аказалася брыгада «Чэкіст» — партызаны падарвалі ў другой палавіне лета 1942 г. 48 чыгуначных саставаў.

Дзеянні савецкіх партызан на чыгуначных магістралях праціўніка значна падарвалі яго транспартныя магутнасці, рэзка парушылі планавыя перавозкі ваенных грузаў. Гэта была сур'ёзная дапамога партызан фронту ў крызісныя дні баёў савецкіх войск на Доне, Волзе і Каўказе.

Для барацьбы з партызанамі Беларусі летам і восенню 1942 г. нямецкае камандаванне кінула значныя сілы: 186-ю, 202-ю. 203-ю, 221-ю ахоўныя дывізіі, 1-ю матарызаваную брыгаду СС, палявыя войскі у тым ліку частку сіл 59-га армейскага корпуса, 7-ю матарызаваную дывізію, часці ваеннай паліцыі і жандармерыі, танкавыя, артылерыйскія ,авія­цыйныя, маршавыя падраздзяленні, а таксама палкі 190-й і 191-й вучэбных дывізій.

 Баі з карнікамі ў Талачынскім раёне пачаліся 3 верасня 1942 г. Гітлераўцы імкнуліся заблакіраваць Рацаўскі лес, дзе базіраваліся асноўныя сілы брыгады «Чэкіст». Разгадаўшы намер праціўніка, брыгада адышла да вёскі Альхоўка. Адсюль адна група атрадаў (Р. С. Іванова, А. Ф. Сімдзянкіна, А. С. Дзянісава, А. I. Шамарына) на чале з Г. А. Кірпічам фарсіравала каля станцыі Коханава чыгуначную і шашэйную дарогі, выйшла ў Лепельскі раён, дзе дзейнічала да 10 красавіка 1943 г. Другая група атрадаў (А. С. Нікітчанкі, Б. М. Клюшнікава, I. М. Суворава, I. М. Казалёва) на чале з А. С. Нікітчанкам не змагла перайсці ў вызначанае месца і вяла манеўраныя баі разгрупаванымі атрадамі ў Круглянскім і Крупскім раёнах.

Брыгада Гудкова сустрэла праціўніка рашучым супраціўленнем. 5 верасня ў баі з буйнымі падраздзяленнямі карнікаў каля вёскі Новы Шлях партызаны забілі каля 40 варожых салдат. У другой палавіне дня ў баі на дарозе каля вёскі Рыдамля яны падарвалі мост і пры спробе карнікаў фарсіраваць раку забілі 6 салдат. Праціўнік вымушаны быў адвесці свае падраздзяленні да зыходных рубяжоў. На наступны дзень брыгада вяла бой на ўскрайку лесу каля вёскі Узноснае. I тут гітлераўцы панеслі адчувальныя страты ў жывой сіле. Агнём з супрацьтанкавай гарматы партызаны падбілі дзве бронемашыны. У наступпыя дні баёў праціўнік адцясніў партызан ад іх базы ў Казённы лес, да вёскі Бызава. 16 верасня із-за недахопаў боепрыпасаў брыгада выйшла з баявой зоны разгрупаванымі падраздзяленнямі. 1-ы атрад (былы В. С. Лявонава) і частка партызан іншых падраздзяленняў перайшлі ў Чашніцкі раён і там разгарнуліся ў Сенненскую брыгаду. 2-і атрад (былы М. П. Гудкова) колькасцю ў 60 чалавек выйшаў у Прыветненскі лес Сенненскага раёна і таксама прыступіў да ўзнаўленпя брыгады.

Брыгада «Граза» сустрэла карнікаў 7 верасня каля вёскі Харлінцы. Пасля некалькіх сутычак з праціўнікам яна са стратамі манеўравала ў Талачынскім, Сенненскім, Лепельскім раёнах.Выцесніўшы партызан, праціўнік пасля шматразовага прачэсвання тэрыторыі раёна значна ўзмацніў існуючыя ў раёне гарнізоны , асабліва на станцыях Талачын, Слаўнае, Коханава , у вёсках Азерцы, Міхайлаўшчына і інш. Акупанты ў месцах базіравапня брыгад аднавілі раней разгромленыя партызанамі гарнізоны ў вёсках Узноснае, Клебані, Абольцы. Усвіж-Бук, Райцы, Мешкава, Сако-ліна. У адноўлепых гарнізонах колькасць ва­рожых салдат склала каля 1,4 тысячы. Саколінскі гарнізон, папрыклад, партызаны грамілі ў 1942 г. тройчы. Апошні раз гэты гарнізон (каля 70 чалавек) быў канчаткова ліквідаваны 22 снежня брыгадай Гудкова. Аднак у пачатку вясны 1943 г. акупанты аднавілі яго, падвоіўшы колькасць салдат і паліцэйскіх.

У далейшым колькасць варожых гарнізонаў хутка расла. Дрэнна забяспечаныя боепрыпасамі малалікія падраздзяленні брыгад ужо не маглі ў такіх умовах утрымліваць ранейшыя пазіцыі ў раёне. Восенню і зімой ім даводзілася манеўраваць у Талачынскім і суседніх з ім раёнах, пазбягаючы зацяжных баёў з ворагам.

Паводле загаду Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР) вясной 1943 г. брыгады пачалі зноў займаць свае ранейшыя месцы базіравання. 18 красавіка 1943 г. брыгада «Чэкіст» прыбыла ў Рацаўскі лес. Праз некалькі дзён брыгада «Граза», атрымаўшы з савецкага тылу зброю, боепрыпасы і ўзрыўчатку, таксама вярнулася на свае ранейшыя базы. Амаль адначасова ў Букаўскі лес двума атрадамі выйшла брыгада Гудкова (у маі сюды падцягнуліся астатнія яе падраздзяленні). Летам асабовы склад двух брыгад вырас да 700 партызан. Для ўзмацнення партыйнага кіраўніцтва народнай барацьбой у ліпені 1943 г. створаны Талачынскі падпольны райком КП(б)Б.

У сярэдзіпе лета 1943 г. ў гарнізонах праціўніка ў раёне было амаль 3,5 тысячы салдат і афіцэраў, а таксама каля 5 тысяч перамепнага саставу фарміровачнага пункта, які размяшчаўся ў Талачыне і вакол яго.

Не маючы дастатковых сіл і сродкаў барацьбы з буйнымі гарнізонамі,  партызаны мянялі тактыку баявых дзеянняў. Наносілі ўдары па чыгуначных магістралях , блакіравалі шашэйныя і прасёлачныя дарогі паміж буйнымі гарнізонамі. Яны арганізоўвалі засады, дыверсіі, нападалі на аўтамабільны і чыгуначпы транспарт. Па няпоўных даных на чыгупцы , якая пралягала па тэрыторыі Талачынскага раёна, а з мая 1943 г. па чэрвепь 1944 г. толькі партызанамі брыгад «Граза», Гудкова і «Чэкіст» было падарвана 179 эшалонаў. 3 іх з мая па снежань 1943 г. падрыўнікі брыгады «Граза» пусцілі пад адхоп 30 паяздоў, у красавіку 1944 г. яны падарвалі 16 эшалопаў. У час «Рэйкавай вайны» ў ноч на 3 жніўня 1943 г. 8-я Круглянская (на станцыі Слаўнае — раз'езд Трацылава), Гудкова (паміж вёскамі Азерцы — Міхайлаўшчына), «Граза» (раз'езд Пярэвалачня — станцыя Коханава) штурмам узялі чыгунку і перабілі каля 1,9 тысячы рэек. Дарога поўнасцю была выведзепа са строю на 4 сутак.У далейшым партызаігы ўзмоцпенымі групамі і ў адзіночку з дапамоган мясцовага насельніцтва пранікалі праз гарнізонную ахову і мінныя загароды да аб'ектаў, рвалі рэйкі, чыгуначныя саставы, разбуралі станцыйнае абсталяванне і дапаможпыя аб'екты. 14 жніўня, напрыклад, Ніна Лясковіч, камсамолка з Чырвонай Горкі, на чыгунцы каля моста цераз раку Друць падарвала ваенны эшалон. Адважная разведчыца загінула 8 верасня 1943 г. пры выкананні чарговага баявога задання.

Маладзёжныя падрыўныя групы брыгады «Граза» ў 1943 г. на шашэйнай і грунтавых дарогах правялі болыш за 40 засадных баёў, у час якіх знішчылі 120 аўтамашын, 24 фурманкі.

У кастрычніку 1943 г. брыгады Ушацкай (з 1944 г. Полацка-Лепельскай) і Сенненскай партызанскіх зон па загаду ЦШПР удзельнічалі ў аперацыі па ачышчэнню тэрыторыі гэтых зон ад акупантаў, у тым ліку ў ліквідацыі буйных гарнізонаў у Лепелі і Чашніках і інш. Перад талачынскімі брыгадамі Гудкова і «Граза» была пастаўлена задача абараняць у перыяд гэтай аперацыі мястэчка Чарэю, вызваленую раней смаленскім палком I. Ф. Садчыкава, і не прапусціць праціўніка ў глыбіню партызанскіх зон. На працягу 4 дзён (20—23 кастрычніка) праціўнік пры падтрымцы з паветра вёў энергічныя атакі партызанскай абароны вакол Чарэі, але ўсякі раз з вялікімі стратамі адыходзіў на зыходныя пазіцыі (партызаны ўтрымлівалі мястэчка Чарэю да сярэдзіны лістапада 1943 г.).

На працягу студзеня — красавіка 1944 г. па загаду камандзіра Сененска-Аршанскай зоны В. С. Лявонава брыгады Гудкова і «Гроза» разам з іншымі брыгадамі ўтрымлівалі Сенненска-Аршанскую партызанскую зону. У студзені яны вялі абаропчыя баі каля Чарэі і Лукамля. У абарончых баях і засадах партызаны знішчылі 72 аўтамашыны, 22 фурманкі , забілі 186 салдат праціўніка. 1-ы атрад Гудкова колькасцю ў 165 партызан разбіў варожы гарнізон у мястэчку Шэйка Крупскага раёна, знішчыў 35 гітлераўцаў,  захапіў трафеі. У сакавіку — красавіку 1944 г. дыверсійныя групы брыгады ў раёне станцый Талачып — Коханава пусцілі пад адхон 6 эшалонаў, падбілі з супрацьтанкавых ружжаў 21 паравоз.

У час прарыву блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны (пачалася 11 красавіка 1944) брыгады Гудкова і некалькі атрадаў брыгады «Граза» на чале з начальнікам штаба брыгады «Граза» Дз. М. Катлярчуком у пачатку мая па загаду Прадстаўніцтва БШПР пры Ваенным савеце 1-га Прыбалтый­скага фронту арганізавалі адцягвальныя дзеянні на знешнім кальцы акружэння.

18 мая Талачынскі раён быў запоўнепы варожымі войскамі. Праціўнік перагрупоўваў іх для правядзення карнай аперацыі супраць партызан Сенненска-Аршанскай і Барысаўска-Бягомльскаы зон з мэтай поўнай ліквідацыі партызан у аператыўным тыле 3-й танкавай і 4-й палявой нямецкіх армій. Пачатак гэтай аперацыі пад кодавай назвай «Баклан» быў намечаны на 25 мая 1944 г.

Напярэдадні аперацыі брыгада Гудкова размяшчалася ў вёсках Калодніца,  Навазёмкаўка, Балютава, Барсукі , Клішына , Машкоўка. Пры з'яўлснні праціўніка каля Лукамля брыгада манеўравала ў лепельскія лясы. 29 мая па загаду камандзіра Сенненска-Аршанскай зоны падпалкоўніка В. С. Лявонава брыгады Гудкова , 2-я імя К. С. Заслонава і імя С. М. Кірава (Мінскай вобласці) занялі абарону ўздоўж бальшака каля вёскі Сівы Камень і ўтрымлівалі яе да 7 чэрвеня. Ноччу партызаны брыгад В. С. Лявонава, 2-й Беларускай імя П. К. Панамарэнкі , імя А. Ф. Данукалава, 2-й імя К. С. Заслонава, 1-й Смаленскай, імя С. М. Кароткіна і Гудкова рашучым штурмам пачалі прарыў блакады каля вёскі Чорныя Лозы,на ўчастку шашэйнай дарогі Сялец — Адамаўка. Штурм не прынёс поспеху, партызаны панеслі вялікія страты. У паступныя два дні праціўніку ўдалося змяць абарону партызан і адцясніць іх да бальшака Бягомль — Сялец у балоцісты раён возера Палік і ракі Бярэзіны.

16 чэрвеня партызаны брыгад Лявонава , Гудкова, 2-й Беларускай імя Панамарэнкі,  1-й Віцебскай зноў пайшлі на штурм бальшака Бягомль — Сялец, на захад ад ракі Гурта. У жорсткім начным баі асноўныя сілы партызан вырваліся з акружэння. Аднак большая частка асабовага складу брыгады Гудкова засталася ў кальцы. Не маючы ні сіл, ні боепрыпасаў, ні магчымасці схавацца ад авіяцыі, змучаныя доўгімі блакаднымі баямі, партызаны па рашенню камандавання брыгады 18 чэрвеня групамі пачалі выхад з блакады.

Брыгада «Граза» напярэдадні блакадных баёў у маі 1944 г. размяшчалася на асноўных базах каля вёсак Нізкі і Высокі Гарадзец,  Шашалаўка, Абідаўка, Манголія, Асінаўка,  Малая Пярэспа,Хаўча і інш. Талачынскага і Чашніцкага раёнаў. Яе асабовы склад (9 атрадаў агульнай колькасцю 1200 партызан) быў добра ўзброены і экіпіраваны. Брыгада мела надзейную сувязь з Віцебскім падпольным абкомам партыі і Прадстаўніцтвам БШПР на 1-м Прыбалтыйскім фронце. 3 канца 1943 г., пасля абсталявання пасадачнай авіяпляцоўкі каля вёскі Барсукі, а потым і каля вёскі Беліца, брыгада рэгулярна атрымлівала з савецкага тылу зброю, боепрыпасы, тол і іншыя ваенныя матэрыялы.

3 14 мая акрамя баявых дзеянняў (баі каля вёсак Шашалаўка, Манголія, засады на дарозе каля Рыдамлі) брыгада выконвала пастанову ЦК КП(б)Б аб веснавой сяўбе. Чатыры атрады дапамагалі сялянам у палявых работах і забяспечвалі іх баявую ахову.

25 мая, у першы дзень карнай экспедыцыі, брыгада «Граза» пакінула свае базы і ўсім складам з абозам і тылавой гаспадаркай перайшла ў Казённы лес Сенненскага раёна. Нечаканы манеўр брыгады не застаўся непрыкметным для праціўніка. Ён адразу пачаў бамбардзіроўку лесу каля вёсак Прусінічы і Няклюдава. Аднак пасля паўторнай бамбардзіроўкі брыгада без страт перайшла да вёскі Лозы Чашніцкага раёна і пасля кароткага начнога адпачынку — да вёскі Падмошша. У лесе на захад ад Падмошша падверглася жорсткай бамбардзіроўцы — 12 самалётаў на нізкай вышыні бамбілі партызан. Тут атрады страцілі 13 байцоў забітымі і 25 параненымі. К вечару 22 мая, калі брыгада рухалася на пераправу каля возера Сялява Халопеніцкага раёна, завязаўся першы бой з праціўнікам, які працягваўся ўсю ноч (карнікі страцілі 15 салдат забітымі, партызаны — 11). На досвітку партызаны занялі абарону каля вёскі Калодніца. Тут яны вымушаны былі пакінуць свае абозы і 23 мая вярнуцца ў балота каля Падмошша. Карнікі акружылі балота. Спроба вырвацца з акружэння ў бок Пасмурскіх лясоў не ўдалася. Начная паветраная бамбардзіроўка метадычна змянялася артабстрэлам. 24 мая зноў пачалася паветраная бамбардзіроўка. Потым пачаўся артабстрэл. Калі пушкі змоўклі, карнікі пайшлі шчыльнымі ланцугамі па балоце, ведучы бесперапынны агонь з усіх відаў аўтаматычнай зброі. Выкарыстаўшы расцягнутасць баявых парадкаў праціўніка, камандаванне брыгады сканцэнтравала атрады ў адным месцы і з боем вырвалася ў бок вёскі Забор'е. У наступныя дні ўсё паўтарылася зноў — самалёты хутка выяўлялі і кантралявалі перамяшчэнне партызан і тут жа навязвалі ім няроўныя баі. 27 мая каля вёскі Харытанцы Халопеніцкага раёна, улічваючы сітуацыю, камандаванне брыгады прыняло рашэнне выходзіць з блакады разгрупаванымі падраздзяленнямі.

Страты брыгады «Граза» ў баях з карнікамі былі цяжкімі — загінулі, прапалі без вестак і трапілі ў палон 343 партызаны , 176 партызан было паранена. 28 мая памёр камандзір брыгады, сакратар падпольнага райкома партыі Сямён Мікалаевіч Нарчук.

У баях з карнікамі народныя мсціўцы знішчылі каля 90 салдат. Да 10 чэрвеня ў Букаўскім лесе непадалёк ад вёскі Дубавое амаль увесь асабовы склад брыгады быў у зборы. 3 чэрвеня штаб устанавіў радыёсувязь з савецкім тылам. На трэці дзень да партызан прыляцелі першыя два самалёты (да 14 чэрвеня партызаны прынялі 16 самалётаў са зброяй, боепрыпасамі і харчаваннем). У зваротныя рэйсы лётчыкі забіралі параненых байцоў. Брыгада поўнасцю аднавіла баяздольнасць і зноў распачала баявыя дзеянні. Яе дыверсійныя групы падарвалі 3 цягнікі, атрады рабілі завалы, разбуралі масты на шляху адступлення праціўніка. Брыгада «Граза» злучылася з войскамі 11-й гвардзейскай арміі каля вёскі Нізкі Гарадзец 26 чэрвеня 1944 г.

Агульны колькасны склад замацаваных за Талачынскім раёнам брыгад «Граза» і Гудкова — 2171 партызан. За час баявых дзеянняў брыгады страцілі забітымі і без вестак прапаўшымі 770 партызан, паранена было 685 партызан (з іх 64 вывезлі самалётамі ў савецкі тыл).

У атрадах Талачынскага раёна было 115 жанчын, 22 з якіх загінулі смерцю храбрых у баях і засадах, дыверсіях і разведцы. Многія з іх былі ў ліку арганізатараў партызанскіх атрадаў, налрыклад, Алена і Жэня Сушко, Саша, Таня і Жэня Пляцы, Марыя Караткевіч, Л. Яўсеенка.

Урачы, медыцынскія сёстры і санітаркі вынеслі з баёў 685 параненых байцоў. У неверагодных у медыцынскай практыцы ўмовах яны сваімі сіламі вылечылі і вярнулі ў строй каля 550 параненых партызан. Для многіх з іх выратавальнікамі сталі фельчар Вольга Сцяпанаўна Былінская, урач Зінаіда Пятроўна Шыпала з брыгады «Граза», санітарка брыгады Гудкова Ганна Кузьмінічна Кунцэвіч (Швайкова). На долю жанчын прыпадаў і неверагодна цяжкі гаспадарчы ўчастак работы. Яны адзявалі, кармілі, абшывалі і абмывалі болыш за дзве тысячы байцоў. Ва ўмовах партызанскага жыцця гэта работа ў многа разоў станавілася больш складанай. У небяспечных сітуацыях усе жанчыны знаходзіліся ў баявых разліках, разам з усімі абаранялі свае пазіцыі, ішлі на штурм, калі прарываліся ў час блакад. Нямала сярод народных мсціўцаў было і юных патрыётаў.

Баявыя партызанскія калектывы многімі сваімі гранямі зліваліся з мясцовым пасельніцтвам, часам паміж   імі   існавалі толькі ўмоўныя межы. Мясцовае насельніцтва складала аснову партызанскага руху: 54 % партызан брыгады «Граза» — жыхары Талачынскага раёна. У час падрыхтоўкі да зімы 1943/44 г. насельніцтва раёна добраахвотна здало партызанам брыгады «Граза» 1034 мет­ры палатна, 39 кілаграмаў воўны, 111 аўчын,  453 пары шкарпэтак і пальчатак.

Пры злучэнні з часцямі Чырвонай Арміі ў рэгулярныя войскі ўлілося 835 партызан. Іх баявы шлях працягваўся...

                                                                                                                                   А. Л. Манаенкаў.

Категория: Мои статьи | Добавил: маз (15.06.2012)
Просмотров: 1764 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Copyright MyCorp © 2024