Категории раздела

Мои статьи [11]

Поиск





Среда, 24.04.2024, 04:59
| RSS
Толочинский историко-краеведческий музей
Главная
Каталог статей


Главная » Статьи » Мои статьи

АСОБНЫЯ ПРАДСТАЎНІКІ РОДА КНЯЗЕЎ ДРУЦКІХ.

Друцкае княства было адным з найбольш старажытных і магутных феадальных уладанняў, а яго князі прадстаўлялі найбольш разгалінаваны і ўплывовы род на тэрыторыі Беларусі.Шматлікія галіны роду Друцкіх у ВКЛ карысталіся адзіным гербам, вядомым як герб " Друцк ” ( на чырвоным шчыце – сярэбраны меч рукаяццю ўгору, абапал яго чатыры залатыя паўмесяцы ). 

   З Друцкай зямлей звязаў лес Соф’ю Гальшанскую (Друцкую)(1405- 21.09.1461 г.г.),  польскую каралеву, заснавальніцу дынастыі Ягелонаў. Старажытны княжацкі род Гальшанскіх меў радавы маентак у Гальшанах ( недалека ад Ашмянаў ). Пасля смерці князя Андрэя Гальшанскага, яго жонка Аляксандра Дзмітрыеўна Друцкая разам з дачкамі Васілісай, Соф’яй і Марыяй пераехалі ў Друцк да роднага брата Сямена Друцкага. Амаль нічога не вядома пра дзяцінства Соф’і ў Друцку, акрамя таго, што выхоўвалася яна разам з шасцю стрыечнымі братамі.Да шлюбу Ягайлы з Соф’яй у гісторыкаў станаўленне неадназначнае. Паводле Я.Длугаша, вызначалася князеўна" прыгажосцю болей, чым цнотамі ”.  " Было ў мяне тры жонкі, дзве ляхавіцы, а трэцяя немка, але плоду з имі не меў, а цяпер прашу цябе, сасватай мне ў князя Сямена пляменніцу меньшую Софію, каб я за сябе яе замуж узяў, можа хоць з роду рускага мне Бог дзяцей дасць ”  так занатаваў летапісец у   Хроніцы Быхаўца  зварот Ягайлы да Вітаўта. Шлюб Ягайлы з Соф’яй адбыўся ў Навагрудку 24 сакавіка 1422 года. На момант жаніцьбы Ягайлу быў 71 год, а яго чацьвертай жонцы – толькі 17. У няпростай сітуацыі, якая склалася каля Соф’і, яна зрабіла выбар і свядома звязала сябе з адной з груповак, каб далей карыстацца яее падтрымкай. Рашэнне было смелым, бо ставіла яе супраць тых, хто выдвінуў яе наверх, у тым ліку і Вітаўта, сваяка і апекуна, адносіны з якім увесь час былі няпростымі.

   Асабістай перамогай Соф’і стала каранацыя 12.02.1424 г. у Кракаве. 31 лістапада 1424 года каралева Соф’я нарадзіла Ягайлу сына Уладзіслава. Пазіцыі каралевы ўзмацніліся. У пісьме папе Марціну V Ягайла назваў сына " дзедзічам на цэлым абшары ”. З’явіўся законны спадкаемца вялікакняскай кароны, у Польшчы становішча каралевіча заставалася невысветленым. Соф’я распачала барацьбу за прызнанне сына спадкаемцам кароны і ў Польшчы, а таксама за прызначэння сябе рэгенткай на выпадак, калі б Ягайла памер да паўналецця сына.10 траўня 1426 г. Соф’я нарадзіла другога сына – Казіміра, які пражыў мала і быў пахаваны ў каралеўскай катэдры. 30 лістапада 1427 года з’явіўся на свет трэці сын, якога ахрысцілі Казімірам Андрэем. За некалькі месяцаў да яго нараджэння сярод каралеўскіх набліжаных распаўсюдзіліся чуткі, быццам дзіця народжана не ад мужа. Ягайла паверыў і пачалося дазнанне. За Соф’яй пачалі сачыць. Год шукалі доказаў Соф’інай нявернасці. Сойм у Гародне паставіў кропку ў гэтым скандале. Соф’я прынесла клятву ў сваей невіноўнасці, прыйшло жаданае прымірэнне.

   У маі 1434 года  80-гадовы Ягайла захварэў і хутка памер. Апошнія яго просьбы былі аб абранні каралем старэйшага сына і даручэнні апекі над каралевічам  Зб.Алясніцкаму. На дзень смерці Ягайлы Соф’і споўнілася 29 гадоў, яе сынам – 10 і 7 гадоў. 18 чэрвеня 1434 года польскім каралем быў абраны Уладзіслаў. Праз дзесяць гадоў ен загінуў пад Варнай.25 чэрвеня 1447 года ў Кракаве каранаваўся Казімір. Соф’я стала для сына дарадцам, у сваей знешняй палітыцы Казімір абапіраўся на даўніх прыхільнікаў маці.Соф’я дачакалася чатырох унукаў і адной унучкі. Памерла Соф’я 21 верасня ва ўзросте 56 гадоў. Пахавалі каралеву ў Вавельскім катэдральным касцеле ў капліцы св.Тройцы. Па завяшчанню Соф’і яе цела паклалі каля заходняй сцяны, па беларускіх звычаях, бо ў праваслаўных гэты бок свету сімвалізуе вечнасць… 

   Леў Сапега ( 1557 – 1633 г.г )  сын Івана Сапегі і Багданы Канстанцінаўны Друцкай-Саколінскай ( Каноплі ), з’яўляецца нашчадкам князеў Друцкіх па жаночай лініі. Нарадзіўся ў маентку Астроўна на Віцебшчыне. Леў Сапега атрымаў бліскучую адукацыю – спачатку ў Нясвіжскай пратэстанцкай школе, а затым у Ляйпцыгскім універсітэце; свабодна валодаў пяццю мовамі.Па вяртанні з Нямеччыны Леў Сапега быў заўважаны Сцяпанам Батурам і прыняты на службу да вялікага князя.У 1584 годзе Леў Сапега ўзначаліў надзвычай адказнае пасольства ў Маскву, у часе якога выявіў неардынарныя дыпламатычныя здольнасці, дамогшыся падпісання вельмі выгаднага для Беларусі" вечнага міру ”, за што і быў у 1585 годзе прызначаны на пасаду падканцлера.З 1589 года як канцлер Леў Сапега кіраваў замежнай палітыкай ВКЛ . Ен падрыхтаваў і дамогся зацвярджэння Статута 1588 года, які гарантаваў эканамічную, палітычную ды культурную незалежнасць Вялікага Княства ад Польшчы і Масковіі. Ужо тады Леў Сапега з’яўляўся прыхільнікам моцнай дэмакратычнай, прававой дзяржавы, дзе, паводле ягоных слоў, " павінны панаваць законы, а не асобы ”. Леў Сапега адыграў вырашальную ролю ў часе буйных ваенных кампаніяў на ўсходзе ў 1609 – 1611 і 1617 – 1618 гадах. Дзякуючы ягонай асабістай мужнасці і палітычнаму таленту ВКЛ тады прыкметна пашырыла свае межы, вярнуўшы назад свае старадаўнія землі.Пра незвычайнасць асобы Льва Сапегі, яго патрыятызм сведчыць той факт, што ў час вайны ВКЛ са Швецыяй ( 1625 – 1629 г.г. ) ен ахвяраваў амаль усю сваю маемасць на ўтрыманне войскаў.Дзякуючы чыннасці Льва Сапегі Беларусь не толькі здолела захаваць сваю незалежнасць у складаны гістарычны момант, але і перажыло новы перыяд эканамічнага і палітычнага росквіту, які з поўным правам можна назваць " эпохаю Льва Сапегі ” " павінны панаваць законы, а не асобы ”. Леў Сапега адыграў вырашальную ролю ў часе буйных ваенных кампаніяў на ўсходзе ў 1609 – 1611 і 1617 – 1618 гадах. Дзякуючы ягонай асабістай мужнасці і палітычнаму таленту ВКЛ тады прыкметна пашырыла свае межы, вярнуўшы назад свае старадаўнія землі.

   Пра незвычайнасць асобы Льва Сапегі, яго патрыятызм сведчыць той факт, што ў час вайны ВКЛ са Швецыяй ( 1625 – 1629 г.г. ) ен ахвяраваў амаль усю сваю маемасць на ўтрыманне войскаў.Дзякуючы чыннасці Льва Сапегі Беларусь не толькі здолела захаваць сваю незалежнасць у складаны гістарычны момант, але і перажыло новы перыяд эканамічнага і палітычнага росквіту, які з поўным правам можна назваць " эпохаю Льва Сапегі ”.

Категория: Мои статьи | Добавил: маз (28.04.2012)
Просмотров: 856 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Copyright MyCorp © 2024